Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
03 ліпеня 2019, 21:19

Ваенны парад у гонар Дня Незалежнасці ў Мінску

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парад войскаў Мінскага гарнізона ў гонар Дня Незалежнасці пачаўся ў беларускай сталіцы з пралёту авіяцыі. У небе над сталіцай можна было ўбачыць сучасныя баявыя самалёты і верталёты авіяцыі Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.

Паветраны эшалон складаўся з верталётаў Мі-8, Мі-24, самалётаў Ан-26, Як-130, Іл-76, Л-39, штурмавікоў Су-25, знішчальнікаў МіГ-29. Ваенная авіяцыя Расіі была прадстаўлена верталётамі Ка-52, знішчальнікамі Су-30 і Су-34, бамбардзіроўшчыкамі Ту-95, Ту-160 і звышгукавым самалётам Ту-22.

Затым у парадным страі прайшлі 25 пешых парадных разлікаў, у тым ліку ад ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая і УС Расіі, групы ад Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана.

У парадзе прынялі ўдзел тры разлікі ваеннаслужачых-жанчын: два ад Узброеных Сіл і адзін ад Міністэрства ўнутраных спраў. У мінулым годзе быў толькі адзін парадны разлік.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі