Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
04 сакавіка 2017, 10:00

Урачысты марш да 100-годдзя міліцыі прайшоў у Мінску

Урачысты марш падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі, прайшоў на Кастрычніцкай плошчы каля Палаца Рэспублікі ў Мінску.

У шэсці прынялі ўдзел больш за 1,2 тыс. чалавек і 46 адзінак аўтамабільнай і мотатэхнікі. У парадным страі перад мінчанамі і гасцямі сталіцы прайшлі 17 пешых парадных разлікаў. У іх прадстаўлены самыя розныя падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў - ад супрацоўнікаў ДАІ да салдат роты ганаровай варты і міліцыянераў-кінолагаў.

Акрамя таго, у святочным шэсці ўдзельнічалі 12 парадных разлікаў спецыяльнай тэхнікі - ад рарытэтных патрульных машын да сучасных БТРаў і пазадарожнікаў "Волат".

Фота Максім Гучака, Аксаны Манчук, Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі