Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
18 ліпеня 2017, 07:00

Урачыстае закрыццё фестывалю "Славянскі базар у Віцебску"

Вечарам 17 ліпеня на сцэне Летняга амфітэатра адбылося ўрачыстае закрыццё XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Праграма парадавала разнастайнасцю артыстаў. На сцэну выходзілі "Песняры", Валерый Меладзэ, Стас Міхайлаў, Руслан Аляхно, Алёна Ланская, Настасся Ціхановіч, група "Дзядзя Ваня і пляменнікі", Ірына Білык, Глеб Мацвяйчук, Ягор Крыд, Таццяна Буланава, Ларыса Доліна і многія іншыя. А пачалася цырымонія з узнагароджання лаўрэата першай прэміі конкурсу выканаўцы эстраднай песні "Віцебск-2017". Ім стаў Улад Сытнік з Украіны. Беларусу Ягору Шаранкову, які набраў аднолькавую з украінцам колькасць балаў, прысуждана другая прэмія.

Фота Аляксандра Хітрова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі