Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
20 чэрвеня 2018, 15:51

У Віцебску ўстанавілі статую "Віцебскі велікан"

У Віцебску ўстанавілі манументальна-дэкаратыўную кампазіцыю "Віцебскі велікан". Скульптура мясцовага гулівера разам з цыліндрам вышынёй 3 м 12 см і выліта з бронзы. Паставілі яе ў скверы Маякоўскага побач з ратушай.

Заказчыкам выступае Віцебская гарадская ЖКГ, аўтарам - мясцовы скульптар Іван Казак. Правобразам стаў Фёдар Махноў, які лічыцца самым высокім чалавекам у свеце. Тым не менш, дакументальна рост мясцовага велікана не зафіксаваны. Гэта не помнік Фёдару Махнову, а мастацкі вобраз, заснаваны на рэальным прататыпе.

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі