Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
21 ліпеня 2016, 14:57

У Мінску праходзіць дабрачынная акцыя "Збяры партфель першакласніку"

Дабрачынная акцыя "Партфель першакласніка", мэта якой дапамагчы малазабяспечаным сем'ям, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, няпоўным і шматдзетным сем'ям сабраць дзяцей-першакласнікаў у школу, пройдзе па 26 жніўня ў буйных гандлёвых пунктах сталіцы (ГУМе, ЦУМе, універмагах "Беларусь" і "Кірмаш", у гандлёвым доме "На Нямізе").

Прыняць удзел у ёй можа кожны жадаючы: для гэтага ў адным з магазінаў трэба купіць школьныя прылады, прызначаныя для будучых першаклашак. Валанцёры перададуць падарункі ў "Беларускую асацыяцыю шматдзетных бацькоў".

Арганізатарамі акцыі выступаюць камітэт па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў" і Мінская гарадская арганізацыя ГА "БРСМ".

Фота Аляксандра Дзідзевіча.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі