Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
18 чэрвеня 2017, 16:46

У Мінску адсвяткавалі Дзень бацькі

Дзень бацькі адсвяткавалі 18 чэрвеня ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ў Мінску. Для саміх бацькаў, а таксама маці і дзяцей правялі цікавыя конкурсы і спаборніцтвы. На пляцоўцы перад сцэнай была арганізавана творчая зона, дзе маленькія ўдзельнікі мерапрыемства змаглі намаляваць крэйдамі на асфальце сваю сям'ю.

Дзень бацькі арганізавала рэспубліканскае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне "Клуб Львоў" сумесна з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Фота Кацярыны Гараевай

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі