Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
27 студзеня 2018, 13:38

Тэставы турнір па баскетболе да Еўрагульняў-2019 у Мінску

Беларуская федэрацыя баскетбола і "Спорт-фармат" праводзяць міжнародны турнір па баскетболе 3x3 "Palova. Snowball 3x3" у адным з гандлёвых цэнтраў Мінска. Гэты фармат гульні ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе ў беларускай сталіцы.

У Мінск прыехалі 9 замежных каманд высокага прафесійнага ўзроўню, а ўсяго на пляцоўку выйдуць 16 калектываў.

Правядзенне матчаў у атмасферы гандлёвага цэнтра дасць магчымасць прадэманстраваць усю прыгажосць і дынамічнасць віду спорту шырокай публіцы, а, магчыма, 3x3 баскетбол заваюе і месца ў нечым сэрцы!-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі