Каля 1 тыс. персанажаў прынялі ўдзел 23 снежня ў тэатралізаваным шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурачак у Мінску.
Маршрут казачных герояў уключаў плошчу Незалежнасці, праспект Незалежнасці, вуліцу Леніна, праспект Пераможцаў. Фінішавала працэсія каля Палаца спорту.
У адрозненне ад мінулага года сваіх прадстаўнікоў на свята адправілі не толькі раёны, але і знакавыя сталічныя прадпрыемствы, а галоўны Дзед Мароз і яго ўнучка паехалі не ў карэце, а на трактары. Іх суправаджаў картэж з 8 машын.
Завяршылася шэсце танцавальным флэш-мобам, паўдзельнічаць у якім змаглі гледачы. Падарункам для гасцей стаў таксама пнеўмафеерверк.
Фота Аксаны Манчук.