Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
18 чэрвеня 2017, 13:12

Свята казахскай культуры прайшло ў Мінску

Свята казахскай культуры "Стэпавыя напевы" ўпершыню прайшло ў Мінску 17 чэрвеня на тэрыторыі Верхняга горада.

Песні, танцы і абрады казахскага народа былі прадстаўлены ў канцэртнай праграме творчага калектыву "Салтанат". Кожны жадаючы змог пабываць у старажытным жыллі качэўнікаў - сапраўднай казахскай юрце з традыцыйным унутраным убраннем і прадметамі побыту. Прайшлі выстаўкі фатаграфій, вырабаў і малюнкаў аб Казахстане, прэзентацыі нацыянальных касцюмаў. Гледачам была прадстаўлена нацыянальная барацьба - казахша курэс.

Для маленькіх гасцей каманда дыпламаваных хімікаў парка цудаў "Эўрыкум" паказала неверагоднае навуковае шоу: азотнае воблака, драконаў папкорн, хімічнае марожанае, трукі і фокусы.

Магутным фіналам свята стала сімфа-рок шоу "Гісторыя Дракона", якое прадставіла рок-група CherMen.

Арганізатары мерапрыемства - Мінгарвыканкам і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Ата-мекен".

Фота Максіма Гучака.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі