Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
07 студзеня 2018, 17:39

Свята духоўнай музыкі ў Віцебску

Лепшыя калядныя песні прагучалі на свяце духоўнай музыкі ў Віцебску. Мерапрыемства аб'яднала 7 студзеня дзіцячыя акадэмічныя хоры Лепельскай, Ушацкай школ мастацтваў, харавыя калектывы, ансамблі, салістаў-вакалістаў і салістаў-інструменталістаў розных устаноў культуры Віцебскай вобласці, а таксама струнны квартэт з Екацярынбурга і дзіцячы хор з Ніжняга Ноўгарада.

Арганізатарамі свята выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа і Віцебскае епархіяльнае ўпраўленне.

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі