Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
05 жніўня 2017, 14:58

"Рыцарскі фэст" у Мсціславе

Свята сярэдневяковай культуры "Рыцарскі фэст" прайшло 4-6 жніўня ў Мсціславе Магілёўскай вобласці. Сюды з'ехаліся тысячы гледачоў з усіх канцоў Беларусі, Расіі і іншых краін, каб акунуцца ў атмасферу даўніны, азнаёміцца з гісторыяй раённага цэнтра і навакольных зямель. Арганізатарам удалося на некалькі дзён ператварыць сучасны горад у сярэдневяковы, дзе на вуліцах з'яўляюцца дамы, рыцары, лучнікі і коннікі.

На фестываль прыехалі музычныя, танцавальныя і тэатральныя групы, народныя ўмельцы. У гэтым, дзясятым форуме прынялі ўдзел амаль 300 воінаў з 39 рыцарскіх клубаў і клубаў гістарычнай рэканструкцыі з розных гарадоў Беларусі і Расіі.

Арганізатарамі свята выступілі Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт, Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна пры падтрымцы экстрым-тэатра "Берсерк".

Самай відовішчнай і масавай падзеяй свята сярэдневяковай культуры "Рыцарскі фэст" стала рэканструкцыя сярэдневяковай абароны горада.

Фота Алега Файніцкага.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі