Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
24 жніўня 2017, 13:12

Рэспубліканскі педсавет

У першы дзень педсавета запланавана работа шэрага тэматычных секцый, круглых сталоў. Спецыялісты абмяркуюць шырокае кола пытанняў, у тым ліку сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі, уклад, які здольна ўнесці прафадукацыя ў інавацыйнае развіццё беларускай эканомікі, асноўныя напрамкі для вышэйшай школы.

Удзельнікі педсавета перад пленарным пасяджэннем 24 жніўня азнаёміліся з выстаўкай эфектыўнага педагагічнага вопыту, творчых дасягненняў педагогаў, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, узораў новых тэхналогій у сферы адукацыі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце. У фармаце адкрытага мікрафона работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і горада Мінска змаглі падзяліцца меркаваннямі і вопытам па тых ці іншых пытаннях. Мерапрыемства прайшло ў максімальна адкрытым і дыскусійным ключы. На яго запрасілі больш за 800 чалавек, у ліку якіх таксама вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты.

fff23

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі