Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
03 ліпеня 2017, 10:08

Парад у гонар Дня Незалежнасці ў Мінску

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенны парад войскаў Мінскага гарнізона і праходжанне тэхнікі грамадзянскага прызначэння ў гонар Дня Незалежнасці адбыліся ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго ў парадзе было задзейнічана каля 3,5 тыс. ваеннаслужачых. У складзе пешай калоны прынялі ўдзел 20 парадных разлікаў, якія былі прадстаўлены Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчам, Ваеннай акадэміяй, ваенна-тэхнічным факультэтам БНТУ і інш.

У складзе механізаванай калоны ўдзельнічалі 26 парадных разлікаў сучаснай баявой тэхнікі. Усяго было задзейнічана 222 адзінкі тэхнікі. У складзе механізаванай калоны танкі Т-72Б, баявыя машыны пяхоты БМП-2, бронетранспарцёры БТР-80, аўтамабілі "Багатыр", лёгкабраніраваныя аўтамабілі "Кайман", аўтамабілі МЗКЦ з беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі, станцыі Р-434, мінамётныя комплексы 2С12Б "Сані", баявыя машыны "Штурм", рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" і іншая баявая тэхніка.

У складзе паветранага эшалона ў парадзе прынялі ўдзел 58 паветраных суднаў: 26 верталётаў і 32 самалёты.

Калона грамадзянскай тэхнікі была прадстаўлена 102 едзінкамі, у іх ліку легкавыя аўтамабілі "БелДжы", тэхніка Мінскага трактарнага завода, холдынгаў "Гомсельмаш", "Амкадор".-0-

Фота Аксаны Манчук, Мікалая Пятрова, Максіма Гучака, Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі