Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
23 ліпеня 2016, 14:29

Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС прайшоў у Мінску

Шэсце, прымеркаванае да Дня пажарнай службы, прайшло на праспекце Незалежнасці. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх абласных падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны службы, а таксама юныя ратавальнікі.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка ўсклаў вянок да манумента Перамогі.

Парад адкрылі группы Камандна-інжынернага інстытута МНС. Святочным маршам прайшлі пажарныя духавыя аркестры, праехала пажарная тэхніка розных гадоў: ад самага старога - 1938 года, да самага новага - 2016 года. Гледачы ўбачылі старадаўнія ўзоры сродкаў пажаратушэння - конна-бочачны ход з коньмі і помпава-лінейны ход.

Святкаванні плаўна перамясціліся ў Парк Горкага. Там выступіў з пляц-канцэртам узвод ганаровай варты. Наведвальнікі паназіралі за работай ратавальнікаў на вадзе і тушэннем пажараў пры дапамозе верталёта. Самыя маленькія гледачы з задавальненнем азнаёміліся з тэхнікай і пажарна-тэхнічным узбраеннем ратавальнікаў.

Фота Максіма ГУЧАКА

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі