Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
01 кастрычніка 2016, 16:18

Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" ў Магілёве

1 кастрычніка ў Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця форуму "Музеі Беларусі", у якой прыняў удзел міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Цяперашні форум "Музеі Беларусі", які праходзіць у Год культуры, прысвечаны тэме "Музеі ў новай крэатыўнай эканоміцы".

Праграма форуму разнапланавая. У спартыўным комплексе "Алімпіец" размясціліся асноўныя экспазіцыі музеяў краіны.

Усяго ў экспазіцыйнай і дэманстрацыйнай праграме прадстаўлены 120 суб'ектаў, з іх 98 музеяў сістэмы Міністэрства культуры, 9 - сістэмы Міністэрства адукацыі, па адным - міністэрстваў аховы здароўя, спорту і турызму, і 11 кампаній-партнёраў музеяў.

Фота Алега Файніцкага.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі