Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
22 лютага 2017, 07:14

Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны ў Брэсце адбыўся святочны афіцэрскі баль

21 лютага ў Брэсцкай абласной філармоніі адбыўся святочны афіцэрскі баль, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства былі запрошаны ваеннаслужачыя ўсіх часцей Брэсцкага гарнізона. У гэты вечар разам са сваімі спадарожніцамі вальсавалі прадстаўнікі 38-й дэсантна-штурмавой брыгады, 115-га зенітна-ракетнага палка, 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы, асобнага радыётэхнічнага батальёна і іншых падраздзяленняў. На афіцэрскім балі прытрымліваліся строгага дрэс-кода: кавалеры надзелі парадную форму, а дамы - вячэрнія сукенкі. Пары кружылі пад гукі мелодый з твораў Штрауса, Шапэна, Чайкоўскага, Легара.

Фота Кацярыны Гараевай

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі