Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
28 мая 2016, 16:30

МТЗ святкуе 70-годдзе шэсцем трактароў і гуляннямі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод пышна адсвяткаваў сваё 70-годдзе і правёў трактарнае шэсце на Партызанскім праспекце і бліжэйшых вуліцах.

Людзі прыйшлі паглядзець на асноўныя мадэлі флагмана, якія толькі сышлі з канвеера, і зрабіць некалькі фота дасягненняў сельскагаспадарчага машынабудавання.

Пасля ўрачыстага парада мінчане маглі азнаёміцца з выстаўкай тэхнікі і нават крыху пабыць трактарыстамі, убачыць, як асілкі перацягваюць цяжкія трактары.

Гісторыя Мінскага трактарнага завода пачынаецца з пастановы аб яго стварэнні, выдадзенай 29 мая 1946 года. У той дзень Савет Міністраў СССР аб'явіў аб будаўніцтве завода.

МТЗ з'яўляецца адным з буйнейшых сусветных вытворцаў трактарнай тэхнікі і прапануе звыш ста мадэлей трактароў больш як у двухстах зборачных варыянтах для ўсіх эксплуатацыйных і кліматычных умоў.

Фота Андрэя Пакумейкі,

Раміля Насібуліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі