Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
15 сакавіка 2017, 11:42

МНС правялі ў ГЗЦ Galleria Minsk вучэнні з авіяцыяй

Сёння раніцай у ГЗЦ Galleria Minsk ратавальнікі правялі вучэнні пры ўдзеле авіяцыі. Гараджане, якія былі на праспекце Пераможцаў у гэты час, маглі назіраць, як верталёт МНС прызямліўся на праезнай частцы.

Ратавальнікі выкарыстоўвалі для трэніроўкі не толькі пажарныя разлікі, але і два верталёты. Авіяцыя адпрацоўвала эвакуацыю з даху будынка. Паводле задумы вучэнняў, наведвальнікі гандлёвага цэнтра з-за пажару не маглі скарыстацца звычайным выхадам, таму іх эвакуіравалі авіятары МНС. Умоўнага цяжкага пацярпелага транспартавалі ў бальніцу хуткай дапамогі на верталёце, з пасадкай машыны на праспект. У вучэннях было задзейнічана 15 адзінак пажарна-выратавальнай тэхнікі, расказаў Віталь Навіцкі.

Фота Андрэя Пакумейкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі