Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
22 ліпеня 2017, 16:50

Міжнародны вішнёвы фестываль у Глыбокім

22 ліпеня ў Глыбокім прайшлі асноўныя мерапрыемствы вішнёвага свята. Стартаваў суботні дзень выстаўкай-продажам кулінарных вырабаў "Вішнёвыя гасцінцы".

Галоўнай падзеяй дня стала ўрачыстае шэсце "У гасцях у Вішні" і адкрыццё дэкаратыўна-мастацкай кампазіцыі "Дружба народаў".

Прайшлі таксама агляд-конкурс падворкаў, урачыстая рэгістрацыя шлюбу "Вішнёвае вяселле", конкурс баяністаў "Вішнёвыя найгрышы", дэфіле ўдзельніц конкурсу прыгажосці "Міс экстрым", гала-канцэрт "Вішнёвае суквецце дружбы" і аўкцыён "Вішнёвы пірог".

У праграме таксама канцэрт, феерверк і маладзёжная пляцоўка "Вішнёвы опэн-эйр".

Фота Аляксандра Хітрова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі