XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" стартаваў. Урачыстая цырымонія адкрыцця кінафоруму пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць" адбылася ў кінатэатры "Масква".
XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 3 па 10 лістапада. Дырэкцыя галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Арганізатары - Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Фота Генадзя Жынкова.