Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
27 мая 2017, 16:36

Міжнародны байк-фестываль "Брэст-2017"

У суботу, 27 мая, удзельнікі міжнароднага байк-фестывалю "Брэст-2017" праехалі па вуліцах горада.

Гэты мотафэст праходзіў ужо 17-ы раз. Яго ўдзельнікі размясціліся недалёка ад абласнога цэнтра, у лагеры "Арляня" ў Жабінкаўскім раёне. У гэтым годзе да брэсцкага фестывалю далучыліся амаль 5 тысяч мотааматараў, таму парад расцягнуўся на некалькі кіламетраў. Затым на пляцоўцы ля Лядовага палаца была арганізавана стаянка, дзе ўсе жадаючыя змаглі паглядзець бліжэй і сфатаграфаваць матацыклы, што спадабаліся.

Арганізатарамі байк-фестывалю з'яўляюцца брэсцкі мотаклуб "Залатое крыло", Брэсцкія абласны і гарадскі выканкамы.

Фота Кацярыны Гараевай.

Самыя цікавыя навіны пра Брэст чытайце ў нашай групе ВКонтакте!

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі