Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
10 верасня 2017, 15:57

Мінскі паўмарафон. Як гэта было

Ужо трэці раз у сталіцы праводзіцца асенни паўмарафон. У гэтым годзе акрамя беларусаў у ім прынялі ўдзел госці з 50 краін свету. Усяго ў забегах на тры дыстанцыі (5,5 км і 10 км і 21,1 км) прынялі ўдзел 30 тысяч чалавек.

Сярод мужчын лепшым на дыстанцыі, як, урэшце, і ў мінулым годзе, стаў госць з Кеніі Кіптум Маё. Ён 21,1 км пераадолеў за 1 гадзіну 3 мін 19 сек.

Другім стаў эфіоп Бекеле Джыма з рэзультатам 1 гадз 4 мін 23 сек. Замкнуў тройку самых хуткіх бегуноў марафону ўкраінец Мікалай Лухімчык, які пераадолеў дыстанцыю за 1 гадз 6 мін 13 сек.

Лепшым беларускім бегуном стаў Уладзіслаў Прамаў, які прыйшоў да фінішу за 1 гадз 7 мін 16 сек і заняў 5-е месца.

А вось у жаночым забегу нашы не падвялі і занялі ўвесь п'едэстал. Самай хуткай стала Людміла Ляховіч з рэзультатам 1 гадз 13 мін 53 сек.

За ёй прыйшла да фінішу Ніна Савіна (1 гадз 14 мін 14 сек), трэцяй дабегла Марына Даманцэвіч - 1 гадз 14 мін 22 сек.

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі