Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
18 лютага 2017, 09:10

Міхаіл Савіцкі - эпоха ў беларускім мастацтве

Народны мастак Беларусі і СССР М.А.Савіцкі. 29 кастрычніка 1979 года

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі - значная і легендарная асоба ў беларускім мастацтве. На яго долю выпала нямала выпрабаванняў: вайна, нямецкі канцлагер, няпростыя пасляваенныя гады. Вядомасць да мастака прыйшла ў 1960-я і была звязана з новым поглядам на ваенную тэму ў выяўленчым мастацтве. Калі б ён нічога іншага не стварыў, а толькі сваю "Партызанскую мадонну" і "Партызанскую мадонну (Мінскую)", то назаўсёды ўвайшоў бы ў гісторыю сусветнага мастацтва. Але былі яшчэ дзясяткі работ, якія сілай свайго ўздзеяння, экспрэсіяй хвалююць сэрцы тысяч гледачоў. Фотарэпартаж да 95-годдзя з дня нараджэння мастака заснаваны на архіўных матэрыялах БЕЛТА.

Міхаіл Савіцкі ў Палацы мастацтваў з дэлегатамі XXIX з'езда КПБ ад Мінскай вобласці. 16 лютага 1981 года

У майстэрні ў Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. Мінск, 30 ліпеня 1982 года

Міхаіл Савіцкі каля сваёй карціны. 24 жніўня 1984 года

М.А.Савіцкі са сваімі вучнямі. 26 лютага 1985 года

Народны мастак Беларусі і СССР Міхаіл Савіцкі і народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. 10 красавіка 1986 года

Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР У.В.Кавалёнак, І.М.Лучанок і М.А.Савіцкі. Мінск, 25 кастрычніка 1989 года

Міхаіл Савіцкі з сынам Андрэем, мастаком-графікам акадэмічнай майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР. Мінск, 25 снежня 1989 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў майстэрню народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага і павіншаваў яго з 75-годдзем. Мінск, 18 лютага 1997 года

18 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі на выстаўцы народнага мастака СССР і Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага, прымеркаванай да 80-годдзя майстра. Мастака прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урада, Нацыянальнага сходу, Міністэрства культуры. Юбіляра віншуе Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Мінск, 2002 год

Міхаіл Савіцкі прымае віншаванні. Мінск, 18 лютага 2002 года

Аляксандр Лукашэнка ўручае "Спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва" Міхаілу Савіцкаму - народнаму мастаку СССР, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўніку дзяржаўнай установы культуры "Творчая акадэмічная майстэрня жывапісу, графікі і скульптуры". Мінск, 7 студзеня 2003 года

Народны мастак Беларусі Міхаіл Савіцкі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі на ўручэнні прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. Мінск, 22 ліпеня 2004 года

Фота БЕЛТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі