Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
27 ліпеня 2018, 15:34

Маладзёжны лагер "Бе-Lа-Русь" на стыку граніц Беларусі, Латвіі і Расіі

XXVII Міжнародны маладзёжны лагер "Бе-Lа-Русь" праходзіць на Кургане Дружбы на стыку граніц Беларусі, Латвіі і Расіі да 29 ліпеня.

Маладзёжны лагер аб'яднаў больш як 500 маладых людзей - прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый краін - заснавальніц праекта, ветэранаў маладзёжнага руху і пачэсных гасцей.

Праграма лагера традыцыйна насычана спартыўнымі мерапрыемствамі: чэмпіянаты па футболе і валейболе, спаборніцтвы па дартсе. Упершыню ўдзельнікам прапануецца здаць нарматывы ГПА, выканаўшы розныя фізічныя практыкаванні. Кожны ўдзельнік будзе адзначаны памятным прызам, лепшыя ў асобных пазіцыях - спецыяльнымі ўзнагародамі. Таксама ў навінку конкурсна-забаўляльная праграма "Б. А. Я. Н." - творчая двухдзённая работа дзвюх зборных інтэрнацыянальных каманд. Запланаваны крэатыўныя прэзентацыі кожнай краіны, а ў час конкурсу бівуакаў адбудзецца іх тэатралізаваны паказ. Акрамя таго, арганізуюць работу творчых майстэрняў. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі падрыхтавалі майстар-класы па вырабе лялькі-абярэга, малюнках хной, бодзіарце і аквагрыме "Родныя ўзоры".

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі