У Віцебску ў пойме ракі Віцьба прайшло зімовае культурна-спартыўнае свята "Зімовыя старты-2018". У праграме свята былі спартыўныя спаборніцтвы, канцэртная праграма, зімовыя гульні і забавы, паказальныя выступленні ваеннаслужачых 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады і многае іншае. Арганізатарам мерапрыемства выступіла адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Фота Аляксандра Хітрова