Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
06 верасня 2019, 09:33

Горад з 1000-гадовай гісторыяй. Брэст ва ўнікальных фотаздымках БЕЛТА

Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам. Адзін з самых старажытных гарадоў сучаснай Беларусі - Брэст у бягучым годзе адзначае 1000-годдзе.

Горад над Бугам упершыню згадваецца ў "Аповесці часовых гадоў" у 1019 годзе. У 1390-м Брэст першы сярод беларускіх гарадоў атрымаў Магдэбургскае права, а ў 1553 годзе тут адкрылася першая на беларускай зямлі друкарня.

Гісторыя Брэста зведала мноства выдатных і драматычных момантаў, якія паўплывалі і на знешні выгляд горада. Ён неаднаразова разбураўся і аднаўляўся, змянялася архітэктура, з'яўляліся новыя вуліцы - старыя раствараліся ў мінулым.

БЕЛТА прапануе паглядзець чорна-белыя фатаграфіі і ўбачыць, як выглядаў Брэст і брастаўчане ў ХХ стагоддзі.

г. Брэст-Літоўск. Шашэйная вуліца, 1917 год. Фотарэпрадукцыя БЕЛТА'

Гімназія ў Брэст-Літоўску, 1917 год. Фотарэпрадукцыя БЕЛТА'

Будынак Цэнтральнага вакзала ў г. Брэст-Літоўску, 1917 год. Фотарэпрадукцыя БЕЛТА'

Вяскоўцы вёскі Грушава ідуць рыць равы на шашы Брэст-Масква, снежань 1943 года'

Сцяг над Брэсцкай крэпасцю, 1944 год'

Аднаўленне Брэсцкай абласной бальніцы, снежань 1948 года. Фотарэпрадукцыя БЕЛТА'

Брыгадзір брыгады муляроў П. Піланта за работай на будаўніцтве 24 кватэрнага дома, жнівень 1951 года'

Журы праглядае фасоны сукенак на сцэне тэатра, чэрвень 1957 года'

Брэсцкі абласны тэатр з боку вуліцы Леніна, красавік 1958 года'

Дэманстрацыя мадэлей адзення ў адным з атэлье Брэста, сакавік 1961 года'

Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці Герой Савецкага Саюза П. М. Гаўрылаў гутарыць з жыхарамі Брэста, чэрвень 1961 года'

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена званне "Крэпасць-герой", лістапад 1965 года'

1 лістапада 1965 года член Прэзідыума ЦК КПСС К. Т. Мазураў прымацаваў да сцяга крэпасці ордэн Леніна і медаль "Залатая Зорка", лістапад 1965 года'

Герой Савецкага Саюза П. М. Гаўрылаў з моладдзю, май 1970 года'

Брэсцкая крэпасць-герой, верасень 1971 года'

Адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", верасень 1971 года'

Уезд у Брэст з боку Варшаўскай шашы, ліпень 1972 года'

Госці з саюзных рэспублік на вечары інтэрнацыянальнай дружбы, студзень 1973 года'

Новае музычнае вучылішча ў Брэсце, сакавік 1973 года'

Група школьнікаў з Навагрудка ў Брэсцкай крэпасці, сакавік 1973 года'

Баржа з рудой прыбывае ў Брэсцкі рачны порт, красавік 1973 года'

Бульвар Тараса Шаўчэнкі, ліпень 1974 года'

Лётчык-касманаўт СССР двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук з моладдзю Брэста, верасень 1975 года'

Другі сакратар ЦК Кампартыі Кубы, першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба таварыш Рауль Кастра ў Брэсцкай крэпасці, снежань 1976 года'

Мітынг каля Брэсцкай крэпасці ў дзень 40-годдзя Перамогі, май 1985 года'

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі