Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
30 верасня 2018, 20:44

Гістарычная рэканструкцыя баявых дзеянняў "Пастаўскі рубеж"

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля возера Задзеўскае і вёскі Дукі Пастаўскага раёна 30 верасня прайшла рэканструкцыя баявых дзеянняў "Пастаўскі рубеж" з удзелам беларускіх і расійскіх клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Усяго тут было каля 60 удзельнікаў з Мінска, Брэста, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Калінінграда. Мерапрыемства прайшло на ўчастку ўмацаванай нямецкай абарончай лініі, якую прывялі ў парадак валанцёры. Гледачы змаглі азнаёміцца з бытам рускіх і нямецкіх салдат, паглядзець іх абмундзіраванне і ўзбраенне часоў Першай сусветнай вайны, а таксама фартыфікацыі, што захаваліся.

Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Пастаўскі райвыканкам, раённы краязнаўчы музей, валанцёрскі рух "Заходні рубеж", гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", а таксама дабрачынны культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны "Крокі" і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.-0-

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі