Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
30 чэрвеня 2016, 21:39

Гімн Беларусі праспявалі ў цэнтры Парыжа

30 чэрвеня на адной з цэнтральных плошчаў Парыжа Пасольства Беларусі ў Францыі правяло акцыю "Заспяваем гімн Беларусі разам". У цэнтры французскай сталіцы сабраліся прадстаўнікі беларускай дыяспары і французы - сябры Беларусі, каб хорам выканаць дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь на фоне Эйфелевай вежы.

Мерапрыемства адбылося ў музычным суправаджэнні народнага ансамбля музыкі, танца і песні "РЭЙ" Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У акцыі таксама прынялі ўдзел амаль 30 французскіх студэнтаў, якія вывучалі тэатральнае мастацтва ў Беларусі.

Фота Аксаны МАНЧУК.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі