Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
26 лістапада 2017, 14:45

Гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначылі ў Гомелі

Гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 лістапада адзначылі ў Гомелі мітынгамі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыяй.

Жыхары і госці горада ўбачылі рэканструкцыю бою - аднаго з этапаў аперацыі вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта тут 74 гады таму ішлі ў наступленне байцы 96-й і 217-й стралковых дывізій Чырвонай Арміі. Атмасферу восені 1943 года аднавілі ўдзельнікі 10 гістарычных клубаў Беларусі.

У рэканструкцыі былі выкарыстаны ўзоры стралковай зброі Другой сусветнай вайны, гармат, абмундзіраванне, іншыя армейскія атрыбуты.

Пасля бою гледачы атрымалі магчымасць сфатаграфавацца з ваеннай тэхнікай і даведацца больш пра зброю, з якой савецкія салдаты вызвалялі Радзіму.

Фота Сяргея Халадзіліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі