Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
20 чэрвеня 2018, 21:31

Фінальны этап ваенна-патрыятычнай гульні "Зарніца" пад Брэстам

На палігоне "Брэсцкі" праходзіць фінальны этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні "Зарніца". Удзельнікамі спаборніцтваў, якія праходзяць у фармаце пяцідзённых збораў, сталі 70 піянераў 13-14 гадоў - пераможцаў абласных і Мінскай гарадской гульні. Яны займаюцца страявой, медыцынскай падрыхтоўкай, зборкай і разборкай аўтамата, праходзяць школу юнага разведчыка, знаёмяцца з навыкамі карыстання рацыяй і іншымі сродкамі сувязі. Таксама прадугледжаны розныя творчыя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы. Гаспадары палігона, ваеннаслужачыя 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, арганізавалі вялікі палатачны гарадок. Падлеткі жывуць у тых жа ўмовах, што і салдаты ў час вучэнняў. Цяперашняя "Зарніца" прысвечана 50-годдзю гульні, а таксама 100-годдзю Узброеных Сіл.

Фота Вадзіма Якубёнка

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі