Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
28 жніўня 2016, 15:08

Фестываль "Крыніца - грыбоў сталіца"

Другі раённы фестываль "Крыніца - грыбоў сталіца" прайшоў 27 жніўня ў вёсцы Крыніца Пружанскага раёна.

Цэнтральнай часткай фестывалю стала касцюміраванае шоу. Яго ўдзельнікі - творчыя калектывы клубных устаноў раёна. У праграме фестывалю таксама - конкурс грыбнікоў, конкурс вырабаў на грыбную тэматыку, выступленні творчых калектываў і майстар-класы па традыцыйных народных рамёствах.

Фестываль "Крыніца - грыбоў сталіца" праводзіцца ў адпаведнасці з праектам "Стварэнне кансорцыума "Мясцовая ініцыятыва"з мэтай аб'яднання намаганняў дзяржаўных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і бізнесу для вырашэння мясцовых ініцыятыў, накіраваных на ўстойлівае развіццё Пружанскага раёна.

Фота і відэа Кацярыны Гараевай

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі