Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
02 ліпеня 2017, 16:51

"Дзень вышыванкi" ў Мінску

Галоўныя мерапрыемствы агульнарэспубліканскай акцыі "Дзень вышыванкi" 2 ліпеня ў Мінску разгарнуліся на плошчы ля Палаца спорту. Праспект Пераможцаў уздоўж Палаца спорту ператварыўся ў імправізаваную плошчу, што сустракае святочны арт-парад "Пад сцягам з вышыванкай", у якім прынялі ўдзел таленавітая моладзь з усіх рэгіёнаў краіны: творчыя калектывы, духавыя і інструментальныя аркестры, фальклорныя калектывы, танцавальныя школы, тэатры, прадстаўнікі розных прафесій, нацыянальных культур, папулярных субкультур і аб'яднанняў (велатрэалісты, джамперы, скейтбардысты, ролеры, брэйк-дансісты, хадулісты, бітбоксеры, хіп-хоперы, мастакі бодзі-арт, аўтары бардаўскай песні, поп-, рок-групы, прадстаўнікі рыцарскіх клубаў, байкераў, рэтрааўтамабіляў і інш. Удзельнікі арт-парада ў нацыянальных касцюмах або адзенні з элементамі нацыянальнага арнаменту выступілі са сваімі паказальнымі выступленнямі.

"Дзень вышыванкi" з удзелам моладзі з усіх рэгіёнаў краіны ўпершыню быў арганізаваны ў мінулым годзе. Ідэя правядзення напярэдадні Дня Незалежнасці такога масавага народнага святкавання сваёй нацыянальнай ідэнтыфікацыі праз беларускую культуру, традыцыі, беларускі арнамент стала запатрабавана ў грамадстве і падхоплена рэгіёнамі, рознымі арганізацыямі.

Вышыванка - сапраўдная візітная картка беларусаў. Вышыты нацыянальны арнамент - гэта не проста ўпрыгажэнне, гэта своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перададзены нам продкамі. Кожны ўзор у арнаменце - гэта сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і нясе пэўны пасыл. У нашы дні нацыянальны арнамент набірае ўсё большую папулярнасць. Вышыванка - гэта не толькі патрыятычна, але і модна, стыльна сярод людзей усіх узростаў. Выкарыстоўваючы вышыванку ў штодзённым жыцці, чалавек выказвае сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культуру, адукаванасць і духоўную свядомасць, падкрэслівае адзінства і з'яднанасць беларускага народа.

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі