Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
14 мая 2017, 10:52

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

14 мая каля памятнага знака Перамогі ў Віцебску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, ветэранаў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, навучальных устаноў горада.

Фота Аляксандра Хітрова.

Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова 14 мая з нагоды Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, выканалі гімн у зале чакання чыгуначнага вакзала станцыі Магілёў.

Фота Алега Файніцкага.

14 мая на плошчы Леніна ў Брэсце прайшла ўрачыстая цырымонія і канцэртная праграма, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адзначаецца ў бягучым годзе 14 мая. Устаноўлена гэта свята ўказам прэзідэнта ў 1995 годзе. Адзначаецца ў другую нядзелю мая.

Фота Кацярыны Гараевай.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі