Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
20 ліпеня 2017, 16:04

Дабрачынная акцыя "Партфель першакласніка" праходзіць у Мінску

"Партфель першакласніка". Дабрачынная акцыя з такой назвай зноў праходзіць у сталіцы.

Да дваццатага жніўня кожны жадаючы можа набыць і перадаць у дар будучым першакласнікам неабходныя для іх школьныя прадметы. Валанцёры Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў працуюць у гандлёвых цэнтрах ГУМ, ЦУМ, "Кірмаш", ва ўнівермагу "Беларусь" і гандлёвым доме "На Нямізе" ў будні з 13.00 да 19.00 і ў суботу-нядзелю з 12.00 да 16.00.

Таксама адкрыты дабрачынны рахунак ГА "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў", яго рэквізіты: BY51 AKBB 3015 0000 0030 7000 0000 BYN БІК: АКВВВУ2Х. Пры пераводзе сродкаў на яго неабходна пазначыць "Партфель першакласніка".

Акцыя прызначана аказаць дапамогу ў зборах да школы бацькам першакласнікаў з малазабяспечаных, няпоўных, шматдзетных сем'яў, а таксама дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама акцыя распаўсюджваецца на першакласнікаў, адзін або абодва бацькоў якіх інваліды першай або другой групы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі