Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
06 ліпеня 2017, 18:59

Больш за сотню аўтарскіх лялек прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы "Панна Doll'я" ў Брэсце

Міжнародная выстаўка аўтарскіх лялек "Панна Doll'я" адкрылася 6 ліпеня ў Выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

У экспазіцыі прадстаўлены 107 лялек ручной работы, яны выкананы сарака майстрамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Францыі. Кожная работа эксклюзіўна і існуе ў адзіным экзэмпляры. Гэта так званыя будуарныя, скульптурныя лялькі, феі, анёлы, мядзведзі, дамавікі, героі казак і мультфільмаў. Пры вырабе сваіх лялек аўтары прымянялі розныя тэхнікі і матэрыялы - гарачы і халодны пластык, тэкстыль, віскозу, скуру, шкло, дрэва, метал. Выкарыстоўваліся вінтажны плюш, бісер, лямец, фарфор, пап'е-машэ.

Фота Кацярыны Гараевай

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі