Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
08 мая 2019, 11:04

Беларусь памятае. Дзень Перамогі ва ўнікальных фатаграфіях БЕЛТА

9 Мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць Дзень Перамогі. Гэта адно з самых важных свят для ўсіх былых савецкіх рэспублік і многіх краін Еўропы. Амаль 75 гадоў Беларусь захоўвае памяць аб подзвігу тых, хто загінуў і хто выжыў у Вялікай Айчыннай вайне. БЕЛТА прапануе ўспомніць тых, хто мае дачыненне да Вялікай Перамогі, і паглядзець, як святкавалі гэты дзень у розныя гады.

Ускладанне вянкоў да помніка-абеліска на плошчы Перамогі. Святкаванне 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 1974 г.'

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны на Ленінскім праспекце, 1974 г.'

Шэсце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны па Ленінскім праспекце, 1984 г.'

Злёт байцоў батальёна беларускіх арлянят. Былыя партызаны Свяцілавіцкага атрада Чарнігаўскага злучэння Н.Ф. Сакалова і В.Н. Палякоў, 1994г.'

28-ая гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ускладанне вянкоў да помніка-абеліска, 1972 г.'

Абаронца Брэсцкай крэпасці Сяргей Бабронак, 1995 г.'

Байцы ўспамінаюць мінулыя дні, 1977 г.'

Шэсце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, 1999 г.'

Сустрэліся ветэраны. Зінаіда Васільеўна Корж (злева на першым плане), 1977 г.'

Сустрэча савецкіх і польскіх ветэранаў, 1986 г.'

Сустрэча ветэранаў 4-ай арміі ў Брэсцкай крэпасці-героі, 1976 г.'

Курган бяссмерця ў Оршы, 1966 г.'

Урачыстае адкрыццё адноўленага лагера партызан у Аляксандраўскім лесе Уздзенскага раёна, 1977 г.'

Былыя партызаны дзеляцца ўспамінамі. У цэнтры - кавалер 3-х ордэнаў Славы П.І. Рубіс - разведчык-падрыўнік брыгады імя Сталіна атрада Калініна, 1972 г.'

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Васіль Іванавіч Браілка, 2000 г.'

У лесе паблізу в. Якуты сустрэліся напярэдадні 50-годдзя Перамогі былыя партызаны брыгады імя Фрунзэ, 1995 г.'

Былы партызан брыгады "Штурмавая" П.В. Лісаў з (злева направа) Е.В. Александровіч, Г.К. Абакумчак, Н.Д. Казловай і В.Ф. Кляшторне, выратаванымі з фашысцкага лагера. 1989 г.'

Партызанская брыгада імя Фрунзэ, 1981 г.'

Удзельнік абароны Магілёва В.А. Смірноў дзеліцца сваімі ўспамінамі з моладдзю, 1984 г.'

Былы партызан В.І. Кавальчук аднавіў зямлянку, у якой ён жыў з баявымі таварышамі, 1966 г.'

Піянеркі Камянюцкай СШ Наташа Дацкевіч і Наташа Кірбут ля кулямёта. Помнік героям баявога разліку ў Белавежскай пушчы, 1974 г.'

У час адкрыцця Кургана Славы, 1969 г.'

Жонка загінулага ў крэпасці лейтэнанта А. Наганава А. Наганава-Маразюк прынесла кветкі да пліт мемарыяла, 1978 г.'

Мемарыяльны комплекс савецка-польскай садружнасці - Леніна, 1986 г.'

Удзельнік вайны Н.В. Хальпукоў расказвае воінам-экскурсантам пра баі, 1973 г.'

Усесаюзная Вахта памяці. На месцы былога лагера партызанскай брыгады "Разгром", 1984 г.'

Удзельнік баёў пад Ленінам М.І. Сёмін з моладдзю, 1983 г.'

Мотапрабег, прысвечаны Дню Перамогі і 70-годдзю Ленінскага камсамола, 1988 г.'

Удзельніцы баёў за вызваленне Беларусі прыбылі ў Мінск з Кіева, 1977 г.'

Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў 9 мая на плошчы Перамогі з былой разведчыцай Аляксандрай Фядулінай, 1974 г.'

Ля вечнага агню на плошчы Перамогі, 1977 г.'

Маршалы Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскі і І.Х. Баграмян, 1964 г.'

Маршал артылерыі К.П. Казакоў (у цэнтры), Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнік артылерыі Н.М. Хлебнікаў размаўляюць з аўтазаводцамі, 1973 г.'

Сустрэча ветэранаў 1179-га знішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка ў Гомелі, 1984 г.'

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі