Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
28 студзеня 2017, 14:20

Аляксандр Ціхановіч - жыццё на сцэне

Дваццаць восьмага студзеня аб смерці народнага артыста паведаміла яго дачка Настасся Ціхановіч у сацыяльных сетках.

Аляксандр Ціхановіч нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускую кансерваторыю. Выступаў у складзе ВІА "Верасы". Разам з жонкай Ядвігай Паплаўскай стварыў дуэт "Шчаслівы выпадак", Тэатр песні. Прымаў удзел у арганізацыі музычных тэлепраектаў, адборы прадстаўнікоў Беларусі на конкурс "Еўрабачанне".

Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч у час "Славянскага базару". Віцебск, 2002 год

Члены журы адборачнага конкурсу "Зорны дыліжанс" Настасся Ціхановіч, Аляксандр Ціхановіч і Ірына Дарафеева за праслухоўваннем. Віцебск, 2005 год

Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч у час святочнага канцэрта, прысвечанага Дню Незалежнасці. Мінск, 2007 год

Аляксандр Ціхановіч. Хельсінкі, 2007 год

Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч у час канцэрта "Памяць сэрца" ў Летнім амфітэатры. Віцебск, 2009 год

Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч у час адкрыцця Пятага Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Мінск, 2009 год

Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч на закрыцці XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", Віцебск, 2010 год

Аляксандр Ціхановіч з канкурсантамі рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання". Мінск, 2012 год

Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч на ўрачыстай цырымоніі закрыцця XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", Віцебск, 2013 год

Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская. Віцебск, 2016 год

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі