Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лістапада 2019, 10:53

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $9,2 млрд

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада, паводле папярэдніх даных, склалі $9 млрд 193,8 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За кастрычнік золатавалютныя рэзервы выраслі на $362,9 млн (на 4,1 працэнта) пасля зніжэння ў верасні 2019 года на $60,1 млн (на 0,7 працэнта).

Урад і Нацыянальны банк у кастрычніку выканалі знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце на суму каля $225 млн.

"Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у кастрычніку садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата", - растлумачылі ў Нацбанку.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі