Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2017, 16:52

Знешні дзярждоўг Беларусі з пачатку года павялічыўся на 19,5 працэнта да $16,3 млрд

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка склаў $16,3 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на $2,7 млрд, або на 19,5 працэнта (з улікам курсавых розніц), паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

У студзені-верасні былі прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $3,4 млрд, у тым ліку $1,4 млрд еўрааблігацый, $1,1 млрд урада і банкаў Расіі, $600 млн - Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, $194,5 млн - банкаў КНР, $122,6 млн - МБРР, $3,9 млн - ЕБРР і ПІБ.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку года склала $821,1 млн, з якіх $289,3 млн - ураду Расійскай Федэрацыі, $264,8 млн - ЕФСР, $221,3 млн - банкам КНР, $44,5 млн - МБРР, $0,7 млн - ЗША, $0,5 млн - ЕБРР і ПІБ.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка склаў Br41,4 млрд і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2017 года на Br4,4 млрд, або на 12 працэнтаў.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 кастрычніка 2017 года склаў Br9,4 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на Br0,8 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 8 працэнтаў.

За студзень-верасень размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $416,2 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $997,9 млн і Br172,4 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі