Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лістапада 2017, 11:31

Знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені-верасні павялічыўся на 22,4 працэнта

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені-верасні 2017 года павялічыўся на 22,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў $45,1 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Доля тавараабароту з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў склала 61 працэнт. Экспарт у краіны СНД павялічыўся на 23,1 працэнта да $12,8 млрд, імпарт - на 23,7 працэнта да $14,7 млрд.

Тавараабарот з краінамі Еўрапейскага саюза вырас на 22,5 працэнта. Экспарт і імпарт склаў $5,5 млрд і $4,8 млрд адпаведна.

Асноўнымі партнёрамі Беларусі ў знешнім гандлі з'яўляюцца Расія, Украіна, Кітай, Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Турцыя, Італія, Казахстан.

Вядучыя пазіцыі ў экспарце займаюць нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, малочныя прадукты (сыры і тварог, малако і вяршкі згушчаныя, сметанковае масла, малочныя пасты), грузавыя аўтамабілі, трактары. Імпартуецца ў асноўным сырая нафта, нафтавыя газы і нафтапрадукты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі