Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2017, 16:10

Зіноўскі ўпэўнены ў выхадзе на прагнозны паказчык ВУП па выніку года

19 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі выйдзе на прагнозны паказчык валавога ўнутранага прадукту па выніку 2017 года. Упэўненасць у гэтым выказаў сёння журналістам міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны безумоўна выканаць абавязацельствы, якія браў на сябе ўрад, - ВУП 101,7 працэнта. Цяпер 101,6 працэнта, але гэта не сведчыць аб тым, што не будзе зніжэння, напрыклад, у сельскай гаспадарцы. Можа, будзе невялікі рост у будаўніцтве. Мы павінны выканаць 101,7 працэнта, лепш - да 102 працэнтаў і больш", - сказаў Уладзімір Зіноўскі.

Ён падкрэсліў, што эканоміка Беларусі крок за крокам аднаўляецца. "Вядома, не ўсё нас задавольвае. Пытанні будаўніцтва, фінансавага стану прадпрыемстваў, няхватка абаротных сродкаў - усё гэта стрымлівае больш хуткі рост эканомікі", - растлумачыў міністр.

Уладзімір Зіноўскі канстатаваў, што цяпер доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП складае каля 28 працэнтаў. Прыняцце пакета дакументаў, накіраваных на лібералізацыю ўмоў вядзення бізнесу, пасадзейнічае павелічэнню гэтага паказчыка. "Мы паставілі мэту - павялічыць да 40 працэнтаў. Лібералізацыя бізнесу прывядзе да таго, што доля ўдзелу бізнесу ў ВУП узрасце" - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі