Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Зіноўскі: праваахоўнікі і кантралёры нацэлены на прафілактыку правапарушэнняў у бізнес-асяроддзі

Эканоміка 07.12.2017 | 12:19

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі і кантралёры нацэлены перш за ўсё на прафілактыку правапарушэнняў сярод прадпрымальнікаў. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Судовая сістэма, МУС, КДК настроены не на тое, каб, як гаворыцца, біць па хвастах, а на тое, каб папярэдзіць парушэнне, каб яно не магло быць учынена", - падкрэсліў Уладзімір Зіноўскі. Задача органаў кіравання, пачынаючы ад раённага звяна, - весці сярод прадпрымальнікаў растлумачальную работу, дадаў міністр.

Далейшыя крокі па развіцці прадпрымальніцтва, рэалізацыі дакумента абмяркоўваюцца з бізнес-саюзамі.

Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва быў прыняты сёння да ведама Палатай прадстаўнікоў. Дакумент прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у работу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.