Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2016, 17:29

Здачу ў магазінах з 1 ліпеня будуць старацца даваць новымі купюрамі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Здачу ў магазінах з 1 ліпеня будуць старацца даваць новымі купюрамі, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра расказаў, што работнікам гандлю далі рэкамендацыю пры разліках з пакупнікамі па магчымасці максімальна даваць здачу новымі купюрамі, каб хутчэй вывесці з абароту старыя грошы. Замена купюр старога ўзору на новыя будзе праводзіцца таксама пры інкасацыі.

Адказваючы на пытанне аб акругленні цэн, Эдвард Матуліс звярнуў увагу на тое, што дэнамінацыя праводзіцца, калі ў абароце самы маленькі намінал - Br100, што кратна адной капейцы. З 1 красавіка цэны ў магазінах пачалі пазначаць у грашах старога і новага ўзораў. "Мы даволі доўгі час жывём ужо фактычна маючы акругленыя цэны", - сказаў намеснік міністра. Ён падкрэсліў, што акругленне не аказвае ніякага ўплыву. І баяцца таго, што яно адаб'ецца на цэнах, не трэба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі