Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2017, 09:55

Завод сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску забяспечыць безадходную перапрацоўку драўніны

23 чэрвеня, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ "Светлагорскі ЦКК" забяспечыць безадходную перапрацоўку лесу, паведаміў 22 чэрвеня журналістам намеснік старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Генадзь Дзікавіцкі ў час наведвання ААТ "Лесахімік".

"Мадэрнізаваная вытворчасць настроена такім чынам, каб ад яе не заставалася адходаў: шчэпак, апілак, кары. На заводзе па вытворчасці цэлюлозы ў Светлагорску будзе 100-працэнтная перапрацоўка лесу", - адзначыў ён.

Генадзь Дзікавіцкі таксама падкрэсліў, што завод будзе ўведзены ва ўстаноўлены тэрмін. "Складзены графік правядзення работ у адпаведнасці з заўвагамі, якія былі выяўлены нагляднымі органамі. Яны акумуляваны ў адзіны план, у якім пазначана, як яны будуць устараняцца. Гэта прывядзе да паскарэння запуску вытворчасці. У верасні плануецца атрымаць першую партыю прадукцыі", - праінфармаваў намеснік старшыні.

Як паведамлялася, ААТ "Лесахімік" плануе пасля запуску завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску ажыццявіць праект па перапрацоўцы талавага масла, якое ўтвараецца пры вытворчасці цэлюлозы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі