Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 студзеня 2018, 13:49

Затраты на аказанне насельніцтву ЖКП у 2018 годзе знізяць на Br68,74 млн

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заданні па зніжэнні затрат арганізацыямі ЖКГ сістэмы Мінжылкамгаса на аказанне насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг на 2018 год устаноўлены пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2018 года нумар 41, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, заданне па зніжэнні названых затрат у цэлым па рэспубліцы ўстаноўлена ў памеры Br68,74 млн. Канкрэтныя заданні адносна аб'ёму зніжэння затрат даведзены кожнай вобласці і Мінску.

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму неабходна забяспечыць да 30 студзеня распрацоўку і зацвярджэнне абласнымі, гарадскімі, раённымі выканаўчымі камітэтамі адпаведных планаў мерапрыемстваў, а таксама прыняць меры па рэалізацыі пастановы.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Зніжэнне затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву з'яўляецца адной з прыярытэтных для ЖКГ задач. Дзяржпраграмай "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" да 2020 года ўстаноўлены зводны мэтавы паказчык па зніжэнні затрат на аказанне ЖКП насельніцтву ў супастаўных умовах да папярэдняга года не менш як на 5 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі