Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 мая 2016, 16:49

Заявы аб неадпаведнасці пляцоўкі БелАЭС стандартам бяспекі галаслоўныя - Міхадзюк

30 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Заявы аб неадпаведнасці пляцоўкі Беларускай АЭС стандартам бяспекі галаслоўныя, падкрэсліў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, размаўляючы з беларускімі і замежнымі журналістамі на палях міжнароднага форуму "Атамэкспа" ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбар пляцоўкі праводзіўся ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі МАГАТЭ. Мы неаднаразова пыталіся ў адказ на прэтэнзіі: які пункт рэкамендацый МАГАТЭ парушаны? Сказаць ніхто не можа", - адзначыў намеснік міністра.

Міхаіл Міхадзюк звярнуў увагу, што Беларусь неаднаразова агучвала, чаму для будаўніцтва АЭС была выбрана менавіта пляцоўка ў Астраўцы. Не менш як дзесяць разоў адпаведная інфармацыя даводзілася ў адрас літоўскага боку.

Першапачаткова даследаванні для выбару пляцоўкі праводзіліся ва ўсходняй частцы Беларусі, затым разглядаліся і іншыя рэгіёны. "Як адзначалі эксперты МАГАТЭ, Беларусь правяла беспрэцэдэнтна вялікі аб'ём пошукаў, каб вызначыць месца будаўніцтва АЭС", - падкрэсліў намеснік міністра.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018-м, другі - у 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі