Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 кастрычніка 2017, 09:00

Заяц: абвінавачанні Рассельгаснагляду ў адрас Беларусі адносна рээкспарту таматаў беспадстаўныя

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абвінавачанні Рассельгаснагляду ў адрас Беларусі адносна рээкспарту таматаў беспадстаўныя, заявіў 23 кастрычніка журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр нагадаў, што ў пачатку года Рассельгаснагляд правяраў ужо ў Беларусі сады, гаспадаркі і сховішчы. "Напружанне спала, прэтэнзій да нас не было. Цяпер узнікла пытанне, што нібыта мы пачынаем "партызаніць" з таматамі. У нашай краіне сёння дастаткова гэтай прадукцыі, каб забяспечыць свой рынак і паставіць на экспарт. Таму трэба не інспектаваць, а давяраць. Калі будзе давер, то мы зробім больш разам, чым калі будуць у адрас суседа нейкія падазрэнні выказвацца", - адзначыў ён.

Леанід Заяц звярнуў увагу, што беларускі бок перадаваў Рассельгаснагляду ўвесь пакет дакументаў (прычым не адзін раз), якія пацвярджаюць, што ў краіне праводзіцца адпаведны кантроль сельскагаспадарчай прадукцыі на ўсіх этапах, які пацвярджае яе бяспеку для спажыўца. "У гэтым сумнявацца не трэба", - падкрэсліў міністр.

Мінсельгасхарч выступае за тое, каб беларускія вытворцы прысутнічалі сёння на расійскім рынку без якіх-небудзь абмежаванняў - значыць гэтак жа, як расійская прадукцыя прысутнічае ў Беларусі. "Мы сёння ад Расіі не закрываемся, крупяныя і мучныя вырабы, агародніна, малочныя і мясныя прадукты расійскіх кампаній - усё гэта ёсць на нашым рынку. Мы дамаўляліся, падпісвалі агульныя дакументы, якія маюць сілу. Прыдзірацца да нас сёння беспадстаўна, у гэтым няма ніякай логікі", - дадаў Леанід Заяц.

"Думаю, што разумны сэнс павінен перамагчы і расійскі бок павінен нас пачуць", - рэзюмаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі