Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2018, 09:29

Задачы, якія стаяць перад будаўнічай галіной у 2018 годзе, будуць выкананы - Чорны

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задачы, якія стаяць перад будаўнічай галіной у 2018 годзе, будуць выкананы, заявіў 2 сакавіка міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Аб'ёмы ў будаўніцтве ўзрастаюць, фінансаванне ўзрастае - і галіна павінна паказаць плюс і на ўнутраным рынку, і на знешнім - па экспарце", - падкрэсліў міністр.

Паводле слоў Анатоля Чорнага, у будаўнічай галіны ўжо ёсць сур'ёзныя напрацоўкі па экспарце сваіх паслуг. "Мы сёння маем шэраг прапаноў у Расійскай Федэрацыі - у Рэспубліцы Комі, Калужскай вобласці па будаўніцтве школ, дзіцячых садоў. Гэта ўсё будзе рэалізавана, таму тыя задачы, якія стаяць перад прадстаўнікамі галіны ў 2018 годзе і па выніках пяцігодкі, будуць выкананы", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі