Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2016, 16:25

Вызначаны задачы па зніжэнні затрат у жыллёва-камунальнай гаспадарцы ў 2016 годзе

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў для аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама заданні па зніжэнні затрат у жыллёва-камунальнай гаспадарцы ў бягучым годзе. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 24 чэрвеня 2016 года нумар 493, паведамілі БЕЛТА ў беларускім урадзе.

Усяго затраты ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы Беларусі ў бягучым годзе трэба будзе скараціць на Br2 трлн 516 млрд (Br251,6 млн у грашовых знаках узору 2009 года).

Самае вялікае заданне даведзена Мінгарвыканкаму: затраты ў ЖКГ Мінска павінны зменшыцца на Br408,7 млрд (Br40,87 млн). Мінскаму аблвыканкаму ўстаноўлена заданне ў памеры Br381 млрд (BrBr38,1 млн), Гомельскаму - Br380,5 млрд (Br38,05 млн), Віцебскаму - Br378,4 млрд (Br37,84 млн), Гродзенскаму - Br343 млрд (Br34,3 млн), Магілёўскаму - Br323,7 млрд (Br32,37 млн), Брэсцкаму - Br301 млрд (Br30,1 млн).

Акрамя таго, пастановай у новай рэдакцыі зацверджаны гранічна дапушчальныя планава-разліковыя цэны на жыллёва-камунальныя паслугі на 2016 год. Яны зменшаны на 2-8 працэнтаў па асобных пазіцыях з улікам зніжэння цаны на газ для арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі