Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2016, 12:13

Вызначаны парадак падрыхтоўкі і разгляду прапаноў аб праектах ДПП

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў Палажэнне аб парадку падрыхтоўкі, разгляду і ацэнкі прапаноў аб рэалізацыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП). Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове ад 6 ліпеня 2016 года нумар 532, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з пастановай падрыхтоўка дзяржаўным і прыватным ініцыятарамі прапановы аб рэалізацыі праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства складаецца з двух этапаў: распрацоўка канцэпцыі праекта ДПП у адпаведнасці з патрабаваннямі, што ўстанаўліваюцца Міністэрствам эканомікі; падрыхтоўка дакументаў прапановы (тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, пашпарт праекта, а таксама праект пагаднення аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве).

Пры гэтым распрацоўка канцэпцыі ажыццяўляецца на аснове папярэдняй прапрацоўкі сацыяльна-эканамічных, тэхнічных, фінансава-эканамічных, экалагічных, юрыдычных і арганізацыйных аспектаў рэалізацыі праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства з правядзеннем папярэдняй ацэнкі эфектыўнасці яго рэалізацыі.

Падрыхтоўка прапановы дзяржаўным ініцыятарам праводзіцца самастойна або з прыцягненнем кансультантаў.

Выбар дзяржаўным ініцыятарам праекта для прапрацоўкі магчымасці яго рэалізацыі ў якасці праекта ДПП можа ажыццяўляцца з улікам задавальнення наступных патрабаванняў: адпаведнасць праекта мэтам і задачам дзяржаўна-прыватнага партнёрства; магчымасць прадастаўлення прыватнаму партнёру для размяшчэння аб'екта інфраструктуры зямельнага ўчастка (пры неабходнасці); магчымасць перадачы прыватнаму партнёру ў валоданне, карыстанне, у тым ліку бязвыплатнае карыстанне, аб'екта інфраструктуры, іншай нерухомай маёмасці і (або) рухомай маёмасці, што знаходзіцца ў рэспубліканскай або камунальнай уласнасці, выключнага права на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, неабходных для выканання абавязацельстваў, прадугледжаных пагадненнем аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве; магчымасць прыцягнення прыватнага партнёра да рэалізацыі праекта; адсутнасць заключаных пагадненняў аб ДПП, інвестыцыйных дагавораў з Беларуссю і (або) канцэсійных дагавораў адносна аб'екта інфраструктуры.

Праект дзяржаўна-прыватнага партнёрства, што прадугледжвае фінансаванне з бюджэту, можа быць уключаны ў адпаведную дзяржаўную праграму.

Таксама пастановай зацверджаны Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу па выбары прыватнага партнёра для заключэння пагаднення аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве і Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра пагадненняў аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі